Аляксей Мельнікаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 20 кастрычніка 1993
Дата затрымання: 9 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
- арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
- арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў
- арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
Вынік суда: 7 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Зарычнюк Вольга, Кука Анастасія
Месца зняволення: Следчая турма № 8
Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым
Аляксей Юр'евіч Мельнікаў — жыхар Магілёва, затрыманы 9 жніўня 2020 года і абвінавачаны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках) і па арт. 295 КК (Незаконным захоўванні зброі).
Судовы працэс над Мельнікавым быў закрыты. Ён прызнаў віну толькі ў захоўванні зброі.
Аляксея прызналі вінаватым па гэтых двух артыкулах і асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У канцы снежня 2021 стала вядома аб пераводзе Аляксея з ПК №22 у Следчую турму № 8 і аб змене рэжыму на турэмны.
23 лютага 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
17 і 18 снежня 2024 года ў судзе горада Жодзіна адбыўся суд над Аляксеем паводле арт. 411 КК. Суддзя Анастасія Кука.
У Магілёве мужчына атрымаў 7 гадоў калоніі па справе аб масавых беспарадках