Віктар Зігінаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 6 лютага 1974
Дата затрымання: 10 лістапада 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Салоўскі Сяргей
Справы: Пратэсты Гомель
Віктара Мікалаевіча Зігінава абвінавацілі ў тым, што ён у 2020 годзе ў тэлеграм-канале “Гомель: Нас 97%” пакінуў паведамленні, у якіх заклікаў іншых збірацца каля Гомельскага аблвыканкама і станавіцца ў “жывы” ланцуг.
10 лістапада 2022 года суддзя Цэнтральнага суда Гомеля Сяргей Салоўскі прызнаў Віктара Зігінава вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і асудзіў яго на два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Палітвязень утрымліваўся ў СІЗА-3. Актуальнае месцазнаходжанне ўдакладняецца.
За паведамленні ў тэлеграм-канале гамельчука асудзілі на два гады калоніі