Ганна Пышнік (Чымпаеш)
Дата нараджэння: 2 красавіка 1994
Дата затрымання: 22 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Месца зняволення: СІЗА-3

Ганна Генадзьеўна Пышнік (Чымпаеш) была затрымана 22 сакавіка 2022 года ў Мазыры. Паводле версіі абвінавачвання, яна "зняла відэа з перамяшчэннем верталётаў для ангажаванага дэструктыўнага рэсурсу".
Цяпер жанчына знаходзіцца ў следчым ізалятары Гомеля, яе вінавацяць паводле артыкула 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкаму фарміраванню).