Віктар Баркет
Палітвязень
Дата нараджэння: 16 снежня 1973
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Собалеў Ігар
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Заява аб прызнанні палітвязнем
Баркет Віктар Васільевіч быў асуджаны да пазбаўлення волі Гродзенскім абласным судом па ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), арт. 370 КК (Здзек з дзяржаўных сімвалаў), ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), арт. 369 КК (Знявага прадстаўніка ўлады). 12 лютага 2024 года справу разгледзеў суддзя Собалеў Ігар.
Быў затрыманы за каментары пра расійскіх вайскоўцаў. Жыхар Ваўкавыску. На праўладных тэлеграм-каналах апублікавалі «пакаяльнае відэа» на якім мужчына кажа, што быў затрыманы за абразу ў Telegram расійскіх вайскоўцаў, якія «служаць ва Украіне», абразу кіраўніка аблвыканкама і гродзенскага ваенкама.
31 траўня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".