Анастасія Кліменка

Палітзняволеная

Дата затрымання: 9 сакавіка 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму

Пазнакі: Затрыманыя непоўнагадовымі

Справы: "Чорныя салаўі"

Анастасія Кліменка затрыманая паводле справы "Чорных салаўёў". 

На дзяржаўным тэлеканале АНТ 29 красавіка выйшаў прапагандысцкі фільм "Дети на прицеле. Завербованные врагом", дзе паведамілі аб затрыманні сямі падлеткаў за "супрацоўніцтва з украінскімі спецслужбамі". Некаторых з іх абвінавачваюць у "акце тэрарызму" і "здрадзе дзяржаве". 

У фільме распавялі, што шэсць падлеткаў нібыта аб'ядналіся ў"анархісцкую ячэйку "Чорныя салаўі", якую "пад кіраўніцтвам Нацыянальнай вызваленчай арміі Украіны" стварыла 16-гадовая грамадзянка Украіны Марыя Місюк. Супрацоўнікі АНТ сцвярджаюць, што падлеткі аб’ядналіся, каб рабіць дыверсіі па наводцы ў Беларусі, а пасля — у Расіі. 

Сярод затрыманых — навучэнцы каледжаў у Баранавічах, Нясвіжы, Міры, Мінску і Лунінцы. Гэта Трафім Барысаў, Сяргей Жыгалёў, Дзмітрый Захарошка, Анастасія Кліменка і Аляксандра Пуліновіч. Як сцвярджаюць супрацоўнікі АНТ, маладзёны збіраліся на баранавіцкай кватэры, каб нібыта падрыхтавацца да сваёй першай сур’ёзнай акцыі — сабраць выбухоўку і ўзарваць баранавіцкае аддзяленне міліцыі ці пракуратуру. Паводле якіх артыкулах іх абвінавачваюць, невядома. Як і невядомы іх статусы і месцазнаходжанне.

Месца ўтрымання Анастасіі ўдакладняецца.

Затрымалі семярых маладзёнаў

Некаторых з іх абвінавачваюць у "акце тэрарызма" і "здрадзе дзяржаве".

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»