Віктар Савашэвіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 15 траўня 1982
Дата затрымання: 8 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 11 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 17 траўня 2023
Суддзя: Хрыпач Сяргей
Месца зняволення: ПК № 2
Групы: Адміністратары ТГ-каналаў
Заява аб прызнанні палітвязнем
Віктару Аляксандравічу Савашэвічу паставілі ў віну стварэнне і адміністраванне канала ў Тэлеграме “23.34”, у якім размяшчалася інфармацыя пра беларускіх суддзяў. Таксама Віктара абвінавацілі ў "пасобніцтве наўмысным дзеянням адміністратараў і ўдзельнікаў шэрагу іншых дэструктыўных Тэлеграм-каналаў, якія накіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варажнечы па прызнаку іншай сацыяльнай прыналежнасці і якія пацягнулі цяжкія наступствы", паведамляецца ў тэлеграм-канале Генеральнай пракуратуры.
Быў у адным тэлеграм-чаце з Соф'яй Сапегай, што і прыцягнула да яго ўвагу сілавікоў.
Віктара затрымалі 8 верасня 2021 года. Двух яго адвакатаў пазбавілі ліцэнзій.
У Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме 19 студзеня 2023 года асудзілі Віктара Савашэвіча паводле ч. 1 арт 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 (Саўдзел у распальванні іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў Віктару 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
КДБ дадаў палітвязня ў "спіс тэрарыстаў" 20 красавіка 2023 г.
У сярэдзіне траўня 2023 г. стала вядома, што палітзняволены знаходзіцца ў СІЗА-3. Пазней стала вядома, што палітвязень быў этапаваны ў ПК № 2.
Мужчыну прысудзілі 11 калоніі за стварэнне тэлеграм-канала, у якім размяшчаліся дадзеныя беларускіх суддзяў