Віктар Прусаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 26 студзеня 1975

Дата затрымання: 17 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму

Суддзя: Осіпава Алеся

Месца зняволення: ПК № 3

Справы: Пратэсты Гомель

Віктар Прусаў у судзе. Фота: "Сильные новости"

Віктар Юр'евіч Прусаў — жыхар Гомеля. Яго першы раз затрымалі 27 верасня 2020 года падчас адной з пратэстных акцый у Гомелі, у ІЧУ яму паведамілі пра ўзбуджэнне крымінальнай справы за супраціў супрацоўнікам міліцыі (арт. 363 Крымінальнага кодэкса). Затым справу закрылі, аднак пракуратура вярнула яе на дадаследаванне, падчас якога эпізод перакваліфікавалі па арт. 364 КК. Віктара зноў узялі пад варту 17 чэрвеня 2021 года.

Яго прызналі вінаватым паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

25 красавіка 2022 года ў суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Алеся Осіпава прызнала Віктара Прусава вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і прызначыла яму паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Шляхам складання пакаранняў канчатковы тэрмін — тры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму

Утрымліваўся ў СІЗА-3. Адбывае пакаранне ў ПК № 3.

Траіх гамельчукоў асудзілі да паўтара года калоніі кожнага

Суддзя Алеся Осіпава прызнала палітзняволенага Віктара Прусава, Аляксея Гайшуна і Юрыя Бельскага вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Падчас закрытага суда гамельчуку прысудзілі тры гады калоніі за "гвалт" над міліцыянтам

17 верасня ў Гомелі вынеслі прысуд 46-гадоваму Віктару Прусаву. Яго прызналі вінаватым паводле арт.364 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама суддзя абавязала яго выплаціць 1500 рублёў на карысць пацярпеламу "Пятрову": ягоная асоба залегендаваная. Таксама ён мусіць выплаціць дзяржпошліну ў памеры 87 рублёў.

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»