Андрэй Хвескавец
Палітвязень
Дата нараджэння: 27 снежня 1997
Дата затрымання: 24 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Філонік Вера
Пракурор: Дайнэка Міхаіл, Ляшок Сцяпан
Месца зняволення: ПК № 1
Справы: Пратэсты Пінск
Андрэй Сяргеевіч Хвескавец — фігурант справы аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК), узбуджанай па падзеях у Пінску ў ноч пасля выбараў 9 жніўня.
Андрэй знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, але 24 сакавіка 2021 года яго затрымалі і змясцілі пад варту.
6 ліпеня 2021 у судзе Маскоўскага раёна г. Брэста быў агучаны прысуд у дачыненні да другой партыі абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Суддзя Вера Філонік прызначыла Андрэю Хвескаўцу 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
На пачатку снежня 2021 стала вядома аб пераводзе Андрэя з СІЗА-6 у наваполацкую ПК-1.
Храналогія судовага працэсу:
У Брэсце пачаўся суд над другой партыяй абвінавачаных па "Пінскай справе"
Ад 4 да 5,5 гадоў пазбаўлення волі запрасіў пракурор для яшчэ 10 фігурантаў "Пінскай справы"
“Феміда выраніла шалі, але не хочацца, каб яна яшчэ і заплакала”. Што казалі палітвязні ў апошнім слове па "Пінскай справе"
ПЦ "Вясна" прыводзіць пазіцыю абаронцаў і апошнія словы абвінавачаных.
У Брэсце вынеслі прысуды другой партыі абвінавачаных па "Пінскай справе"