Аляксандр Лыкшын
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 31 сакавіка 1989
Дата затрымання: 29 лістапада 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Якунчыхін Аляксандр
Справы: Салідарнасць з палітвязнямі
Аляксандра Віктаравіча Лыкшына абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах. Меркавана, затрымалі яго за тое, што ён меў дачыненне да сэрвіса "Письмо.бeл", праз які людзі маглі адправіць лісты палітвязням. Разам з ім быў затрыманы ягоны брат, мастак Уладзімір Лыкшын.
Паводле папярэдняй інфармацыі ад былых сукамернікаў, братоў абвінавачваюць паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэксу.
Аляксандр і Уладзімір утрымліваліся ў СІЗА-1.
18 сакавіка 2024 г. у судзе Савецкага раёна Мінска адбыўся суд над братамі, а таксама жонкай Аляксандра — Лізаветай. Суддзя Аляксандр Якунчыхін прысудзіў усім па 2,5 гады "хатняй хіміі".