Антон Сотнікаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 31 студзеня 1993

Дата затрымання: 8 лютага 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
  • ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства

Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Каліна Святаслаў

Пракурор: Бараноўскі Аляксей, Шарко Алена

Месца зняволення: ПК № 17

Справы: Пратэсты Брэст

Антон Мікалаевіч Сотнікаў — жыхар Брэста, затрыманы 8 лютага 2021 года ў межах крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках). Вядома, што акрамя гэтага артыкула Сотнікаву таксама выставілі абвінавачванне паводле арт. 339 КК (Хуліганства) — нібыта ён кінуў "зялёнку" ў міліцэйскую машыну.

Утрымліваўся пад вартай у СІЗА-7 у Брэсце.

12 жніўня 2021 года ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста суддзя Святаслаў Каліна агучыў прысуд: прызнаць Антона вінаватым і прызначыць яму 4 гады і 6 месяцаў зняволення. Менавіта такі тэрмін пакарання і прасілі дзяржабвінаваўцы Аляксей Бараноўскі і Шарко.

Для адбывання пакарання Антона накіравалі ў ПК № 17. Там ён у верасні 2022-га пабраўся шлюбам са сваёй дзяўчынай.

Ад 3 да 4,5 гадоў пазбаўлення волі: вынесены прысуд трэцяй партыі абвінавачаных па брэсцкіх "беспарадках"

12 жніўня ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста агучылі прысуд трэцяй партыі абвінавачаных у масавых беспарадках падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года.

Паказанні пад ціскам і відэа з тэлефонаў. Як спрабуюць даказаць віну трэцяй "партыі" абвінавачаных па "масавых беспарадках" у Брэсце?

14 і 15 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёна горада Брэста працягнуўся судовы працэс па крымінальнай справе аб «масавых беспарадках» у дачыненні да трэцяй «партыі» абвінавачаных. Гэта ўжо дзясятае і адзінаццатае па ліку пасяджэнні. Допыт сведак і прагляд рэчыўных матэрыялаў справы, якія складаюцца з відэа з канфіскаваных мабільных тэлефонаў — як дзяржабвінавачанне спрабуе даказаць вінаватасць 12 чалавек?

У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 12 чалавек за "масавыя беспарадкі" пасля выбараў

У судзе Ленінскага раёна Брэста пачаўся разгляд крымінальнай справы за масавыя беспарадкі 10 жніўня супраць яшчэ 12 чалавек. Усіх абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Гэта ўжо трэцяя "партыя" абвінавачаных па артыкуле 293 КК. Справу разглядае суддзя Святаслаў Каліна, дзяржабвінавачанне падтрымліваюць Бараноўскі і Шарко.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»