Павел Петручэня

Палітвязень

Дата нараджэння: 25 верасня 1988

Дата затрымання: 13 снежня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 20 верасня 2023

Суддзя: Сянько Мікалай

Пракурор: Богуш Аляксандр

Месца зняволення: ПК № 15

Групы: IT-спецыялісты, Сілавікі

Справы: Справа ЧКБ

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Жыхар Брэсту Павел Віктаравіч Петручэня затрыманы 13 снежня 2022 года і абвінавачаны паводле ч. 6 арт. 16 ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Яму ставяць у віну перадачу дадзеных у "Чорную кнігу Беларусі". Вядома, што Павел працаваў у сферы IT, у яго двое непаўнагадовых дзяцей. 

Праўладныя каналы выклалі "пакаяннае відэа", дзе Павел кажа, што працаваў у Дэпартаменце аховы да 2018 года, а затрыманы быў за перадачу асабістых звестак супрацоўнікаў Дэпартамента ў ЧКБ. Паводле ягоных словаў на відэа, дадзеныя ўзяў з кнігі тэлефоннага даведніка тэлефонаў.

У Брэсцкім абласным судзе 2 чэрвеня 2023 г. суддзя Мікалай Сянько прызнаў Петручэню вінаватым і пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі тэрмінам на шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

31 жніўня 2023 г. КДБ унёс палітвязня ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

25 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У верасні 2023 г. пераведзены з СІЗА-7 у папраўчую калонію № 15 (Магілёў). 

Шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму прысудзілі айцішніку з Брэста

Палітзняволенага жыхара Брэста Паўла Петручэню сілавікі затрымалі 13 снежня 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1 Мінска.

 

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»