Віктар Пільжыс

Палітвязень

Дата нараджэння: 5 чэрвеня 1984

Дата затрымання: 13 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
  • арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 13 кастрычніка 2022

Віктар Пільжыс

Віктар Антонавіч Пільжыс — жыхар вёскі Шчорсы Навагрудскага раёна. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён зрабіў рэпост на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" допісу з групы "Гродненская Область Перемен!". 

За рэпост гэтага паведамлення Віктара Пільжыса абвінавацілі (і пасля асудзілі) адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 188 — "Паклёп"
  • ч. 3. арт. 203-1 — "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальных дадзеных, здзейсненыя ў дачыненні да асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ёй службовай дзейнасці"
  • арт. 369 — "Абраза прадстаўніка ўлады".

Да суда да Віктара Пільжыса была ўжытая мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту — з 12 верасня 2022 года. Гэта значыць, што мужчыну забаранялася выходзіць з дома, карыстацца інтэрнэтам і сувяззю (за выключэннем надзвычайных акалічнасцяў).

13 кастрычніка 2022 года яго асудзілі на два гады калоніі. Справу Пільжыса разглядаў суд Карэліцкага раёна. Акрамя прысуду ў два гады калоніі, суд абавязаў Віктар Пільжыса выплаціць двум сілавікам 10 000 беларускіх рублёў у якасці кампенсацыі іх маральнай шкоды.

Мужчына паспрабаваў абскардзіць гэты прысуд — але яго пакінулі без змен.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Віктар утрымліваўся ў СІЗА-6. Актуальнае месцазнаходжанне высвятляецца.

За рэпост паведамлення пра двух сілавікоў — два гады калоніі

"Вясне" стаў вядомы прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара Навагрудчыны Віктара Пільжыса. 13 кастрычніка 2022 года яго асудзілі за рэпост паведамлення пра двух сілавікоў з Ваўкавыска на два гады калоніі. Справу Пільжыса разглядаў суд Карэліцкага раёна.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»