Павел Кунцэвіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 17 снежня 1985

Дата затрымання: 9 кастрычніка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Чарапанава Святлана

Месца зняволення: ПК № 9

Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Павел Уладзіміравіч Кунцэвіч вучыўся ў Мінскім дзяржаўным інстытуце экалогіі імя Сахарава на псіхолага. Працаваў на Чэрвеньскім рынку, дзе меў уласную гандлёвую точку, а ў апошні час рабіў цяпліцы за грошы. У Паўла вялікая сям'я - жонка і чацвёра дзяцей.

Калі меркаваць па сацсетках, затрымалі яго восенню 2023-га. Вінавацілі яго па ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый ці іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі). 

22 студзеня 2024 года суддзя Мінскага гарадскога суда Чарапанава Святлана вынесла прысуд - 4 гады пазбаўлення волі.

Утрымліваецца ў турме № 4

На 1 сакавіка 2024 г. прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Паўла ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай камісіі Аляксей Рыбакоў.

15 сакавіка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адбывае тэрмін у ПК № 9

Адрас для лістоў: ПК № 9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»