Яраслаў Саковіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 9 чэрвеня 1980

Дата затрымання: 5 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
  • арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве

Вынік суда: 11 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Кацэр Сяргей, Папко Анастасія

Месца зняволення: СІЗА-1

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Яраслаў Пятровіч Саковіч раней пражываў ва Украіне, аднак вярнуўся ў Беларусь у 2021 годзе з-за хворых бацькоў. Жанаты з ўкраінкай.

Быў затрыманы КДБ. З яго выбівалі прызнанне ў тым, што ён раней ваяваў ва Украіне, тэлефанавалі яго жонцы і абяцалі выслаць ягоную галаву. Пасля гэтага Яраслава адпусцілі. Праз год яго зноў затрымалі.

Крымінальную справу разглядалі ў судзе Маскоўскага раёна горада Мінска з 19 красавіка па 4 траўня 2023 года. 4 траўня яго асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў). 

Вядома, што супраць Яраслава ўзбуджана яшчэ дзве крымінальныя справы. Ён працягвае ўтрымлівацца ў СІЗА. 

У Мінскім гарадскім судзе 14 ліпеня 2023 г. адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі. Суддзя Таццяна Фалькоўская.

4 жніўня 2023 г. МУС унёс палітзняволенага ў "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

У жніўні 2023 г. Яраслава зноў судзілі, яго абвінавачвалі паводле арт. 356 КК (здрада дзяржаве).

У лістападзе 2023 г. стала вядома, што на судзе ў Яраслава пракурор выступіў з пратэстам, у выніку палітвязню прысудзілі 4 гады ў калоніі. Цяпер Саковіча судзяць па арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Таксама, магчыма, будзе яшчэ адзін суд па арт. 133 КК (найміцтва). Агулам Яраслаў асуджаны на 11 гадоў пазбаўлення волі

У лютым 2024 г. пераведзены з СІЗА № 1 у ПК № 11.

Па стане на канец ліпеня 2024 г. утрымліваецца ў СІЗА № 1

За "здраду дзяржаве" будуць судзіць палітвязня Яраслава Саковіча, якога катавалі за дапамогу Украіне

"Вясна" распавядае, што вядома пра Саковіча, у чым яго абвінавачваюць і за што яго катавалі супрацоўнікі КДБ.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»