Анатоль Чурыкаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 24 жніўня 1988
Дата затрымання: 6 траўня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Мінчанка Наталля
Лукашэнка Ілля Вітальевіч і Чурыкаў Анатоль Аляксандравіч былі асуджаны ў судзе Бярозаўскага раёна паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 19-20 жніўня 2024 года справу разгледзела суддзя Мінчанка Наталля.
Ілля Лукашэнка і Анатоль Чурыкаў былі асуджаныя да калоніі (на які тэрмін — невядома). Пра прысуд стала вядома з артыкула Бярозаўскай раёнкі, яна напісала пра тое, што 10 беразоўцаў асуджаныя на тэрміны ад 1 да 3 гадоў калоніі.
15 кастрычніка 2024 года Брэсцкі абласны суд разглядзеў апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Лешчанка Андрэй Леанідавіч.
1 лістапада 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.