Юрый Кавалёў

Палітвязень

Дата нараджэння: 7 траўня 1973

Дата затрымання: 23 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы

Від пакарання: прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары

Суддзя: Талашка Мікалай

Месца зняволення: РНПЦ псіхічнага здароўя

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Сігурд Агерснап, дэпутат парламента Даніі

Юрый Васільевіч Кавалёў першапачаткова ў 2021 годзе быў асуджаны судом Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці па артыкуле 368 Крымінальнага кодэксу за абразу прэзідэнта да аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

Яго абвінавацілі ў тым, што, знаходзячыся ў лякарні ў Чачэрску, ён публічна абразіў Аляксандра Лукашэнку.

У пачатку красавіка 2022 года Юрыя часова перавялі ў СІЗА-1 у Мінску, адкуль вазілі на экспертызу ў Рэспубліканскую клінічную псіхіятрычную бальніцу. У траўні палітвязня вярнулі ў калонію ў Ваўкавыск.

У сярэдзіне чэрвеня 2022 года стала вядома, што Юрыю выставілі абвінавачванне паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд Ваўкавыскага раёна 28 чэрвеня 2022 г., за тры дні да вызвалення з ПК № 11, асудзіў палітвязня. Справу разглядаў суддзя Мікалай Талашка. Падрабязнасцяў з пасяджэння няма, але ў судзе сваякам палітвязня паведамілі, што яму прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары.

Стала вядома, што Юрый Кавалёў паводле пастановы суда знаходзіцца ў РНПЦ псіхічнага здароўя.

"Гэта проста карная псіхіятрыя". У якіх умовах утрымліваюць Юрыя Кавалёва ў псіхіятрычнай лякарні

"Яму там надзвычай цяжка. Ён кажа, што нашмат лягчэй было на зоне, і нават у ШІЗА ці ў карцары. Там у шпіталі абвясцілі каранавірус. Тры тыдні Юры ня мог тэлефанаваць. Спатканні скарацілі з 20 да 5 хвілін, і тыя праз шкло. Да ўсяго яшчэ яму колюць страшныя, як па мне, лекі", — расказаў знаёмы палітвязня.

Палітвязню Юрыю Кавалёву за тры дні да вызвалення з калоніі прызначылі прымусовае лячэнне па новай крымінальнай справе

У сярэдзіне чэрвеня 2022 года стала вядома, што адміністрацыя ваўкавыскай калоніі ініцыявала супраць жыхара Чачэрску Юрыя Кавалёва ўзбуджэнне крымінальнай справы за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі (ч. 1 арт. 411 КК). Паводле гэтага артыкула, палітвязню пагражала да яшчэ аднаго года ў зняволенні. Але, як паведамілі сыну Юрыя ў судзе, яму прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары.

Палітзняволенага Юрыя Кавалёва будуць судзіць яшчэ раз

Палітзняволенага Юрыя Кавалёва з Чачэрска, які адбывае пакаранне ў калоніі № 11 у г. Ваўкавыску Гродзенскай вобласці, будуць судзіць зноў — на гэты раз за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі".

“Лукашэнка сам сябе называе дыктатарам”

У Буда-Кашалёве па крымінальнай справе аб абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксу) асудзілі Юрыя Кавалёва. Пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме. “Вясне” стала вядома, што падставай для ўзбуджэння справы стала тое, што Кавалёў, знаходзячыся ў бальніцы, назваў Аляксандра Лукашэнку “дэбілам”.

Адрас для лістоў: РНПЦ псіхічнага здароўя. 220053, г. Мінск, Даўгінаўскі тракт, 152

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»