Віктар Яроменка

Палітвязень

Дата нараджэння: 22 сакавіка 1981

Дата затрымання: 14 лютага 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму

Суддзя: Царук Руслан, Зінкевіч Людміла

Месца зняволення: ПК № 14

Віктар Віктаравіч Яроменка — жыхар Гомеля, якога асудзілі на пяць гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. 

Гомельскім абласным судом у закрытым судовым пасяджэнні 10 траўня 2023 г. вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Віктара Яроменка, абвінавачанага ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса і ў заведамым пастаўленні іншай асобы ў небяспеку заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ) паводле ч. 1 арт. 157 Крымінальнага кодэкса.

Судовы працэс, які пачаўся яшчэ 21 красавіка 2023 г., вёў суддзя Руслан Царук. Акалічнасці справы, апроч прысуду, пакуль праваабаронцам невядомыя.

Шляхам частковага складання вынесеных пакаранняў Яроменку канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін пяць гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Утрымліваўся ў СІЗА-3, хутчэй за ўсё адбывае пакаранне ў ПК № 14

11 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

6 лістапада 2024 г. у судзе Барысаўскага раёна адбыўся разгляд справы Віктара паводле ч. 1 арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Людміла Зінкевіч

На пяць гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму асудзілі жыхара Гомеля

Судовы працэс вёў суддзя Руслан Царук.

Адрас для лістоў: ПК № 14. 222125, Мінская вобл., Барысаўскі раён, с. н. п. Навасады, вул. Міру, 1А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»