Аляксандр Зіязэтдзінаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 1 лютага 1987
Дата затрымання: 15 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
- арт. 290-1 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці
Вынік суда: 9 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Чарапанава Святлана, Шылько Алена
Месца зняволення: ПК № 17
Групы: IT-спецыялісты
Справы: Данаты
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Карл Валянцін, дэпутат дацкага парламента

Аляксандр Зуфар'евіч Зіязэтдзінаў — мінчук, якога абвінавацілі па ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання) за пералічэнне ў траўні 2021 года 0,2 эфіру (каля 800 даляраў) на крыптагаманец BYPOL.
У Мінскім гарадскім судзе 31 кастрычніка 2022 года асудзілі да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Прысуд вынесла суддзя Святлана Чарапанава.
Пад вартай у СІЗА-1 Аляксандр, верагодна, знаходзіўся з чэрвеня 2022 года.
Адбывае тэрмін у ПК-17.
29 лютага 2024 г. Аляксандра зноў пачалі судзіць у Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. У выніку суддзя Алена Шылько прызначыла Аляксандру дзевяць гадоў калоніі. У сярэдзіне кастрычніка 2023 года яго знялі ў прапагандысцкім фільме, дзе ён распавёў, што пакрыў шкоду за новы выяўлены эпізод і напісаў памілаванне.
На час суда ён утрымліваўся ў СІЗА-1.
17 траўня 2024 г. у Аляксандра адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Эдгар Марцірасян.
Адбываць тэрмін яго вярнулі ў ПК-17 у Шклоў.
![]()
Палітвязня другі раз судзяць за данаты. Не дапамаглі нават водкуп і прашэнне аб памілаванні
![]()
За перавод крыптавалюты ў BYPOL мінчука асудзілі да трох гадоў калоніі