Анатоль Лявонік

Палітвязень

Дата нараджэння: 5 красавіка 1986

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 26 лютага 2023

Суддзя: Кедаль Дзмітрый

Месца зняволення: ПК № 17

Анатоля Францавіча Лявоніка судзілі за тое, што ён пакінуў у сваім профілі ў "Аднакласніках" публікацыі, якія ўтрымлівалі "зневажальную інфармацыю" пра Лукашэнку. Згодна з пазіцыяй абвінавачання, іх мэтай было публічна прычыніць шкоду аўтарытэту дзяржаўнай уладзе і распаўсюдзіць "свядома ілжывыя" звесткі, якія нібыта зневажаюць Лукашэнку.

Вядома, што Анатоль мае дваіх дзяцей.

13 снежня 2022 года ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна суддзя Дзмітрый Кедаль прызнаў Лявоніка вінаватым паводле абодвух артыкулаў і асудзіў яго да двух гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса і двух з паловай гадоў пазбаўлення волі — паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім канчаткова Анатоля Лявоніка асудзілі да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму

У канцы лютага 2023 г. стала вядома, што Анатоля этапавалі з Турмы № 1 у шклоўскую ПК № 17.

Гарадзенца асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі за лайкі ў "Аднакласніках"

Вырак агучыў суддзя Дзмітрый Кедаль.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»