Васіль Якімаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 19 лістапада 1999

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Скок Васіль

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

23-гадовы жыхар Астравецкага раёна Васіль Міхайлавіч Якімаў да затрымання працаваў кіроўцам фуры, раней скончыў ПТВ ў Ашмянах на прафесію кіроўцы. 

Судовая калегія па крымінальных справах Гродзенскага абласнога суда 23 чэрвеня 2023 года прызначыла яму паводле артыкула "аб падрыхтоўцы да ўдзелу ва ўзброеных фармаваннях у замежнай дзяржаве" (ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса) пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Васіль Скок. Судовы працэс пачаўся 19 чэрвеня.

За падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне ва Украіне асудзілі жыхара Астравеччыны

Гродзенскі абласны суд 23 чэрвеня 2023 года вынес прысуд 23-гадоваму жыхару Астравецкага раёна Васілю Якімаву паводле артыкула "аб падрыхтоўцы да ўдзелу ва ўзброеных фармаваннях у замежнай дзяржаве" (ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»