Антон Казельскі
Палітвязень
Дата нараджэння: 14 траўня 1986
Дата затрымання: 12 кастрычніка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Макарэвіч Святлана
Групы: Журналісты
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Антон Уладзіміравіч Казельскі — аператар АНТ, затрыманы на працоўным месцы.
Вядома, што нейкі час ён жыў у Расіі, але апошнім часам — у Мінску. У мужчыны ёсць жонка і чацвёра дзяцей.
Суд над Антонам пачаўся 20 мая 2024 году у Мнскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў — «заклікі да санкцыяў і іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальванне варожасці або варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК). Яго справу разглядае суддзя Святлана Макарэвіч. Прычынай маглі стаць каментары ў тэлеграме, якія ён даўно выдаліў. Вынік суда: 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі.
Утрымліваўся ў СІЗА № 1.
У Вярхоўным судзе 13 жніўня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Антона. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Руслана Царука. Прысуд набыў моц.
30 жніўня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Затрымалі на працоўным месцы: што вядома пра палітзняволенага аператара АНТ Антона Казельскага