Руслан Слуцкі
Дата нараджэння: 2 сакавіка 1983
Дата затрымання: 20 студзеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін
арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
Вынік суда: 11 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Суддзя: Дзергачоў Андрэй
Пракурор: Шабека Таццяна
Месца зняволення: ПК №15

Руслан Ігаравіч Слуцкі — жыхар Полацка.
Асуджаны 20 студзеня 2022 года паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 309 КК за замах на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў зносін — спробу злучыць металічным дротам рэйкі, што магло прывесці да затрымкі руху цягнікоў, а таксама паводле ч. 1 арт. 289 КК за "акт тэрарызму" — падкідванне на аўтамабільную дарогу самаробных металічных шыпоў перад аўтамабілямі, якія ўдзельнічаюць у праўладным аўтапрабегу, у выніку якога былі пашкоджаныя шыны чатырох аўтамабіляў, да 11 гадоў пазбаўлення волі.
На пачатку траўня 2022 г. быў пераведзены з СІЗА-2 у магілёўскую ПК № 15.
![]()
Суровы прысуд жыхару Полацка Руслану Слуцкаму - адзінаццаць год калоніі ўзмоцненага рэжыму
![]()
Полацк: у судзе па "акце тэрарызму" ў дачыненні да ўдзельнікаў аўтапрабегу "За адзіную Беларусь" — больш за 70 пацярпелых