Васіль Дземідовіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 15 красавіка 1952
Дата затрымання: 16 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
Вынік суда: 7 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 5 ліпеня 2023
Суддзя: Казакевіч Юрый, Крыловіч Раман, Станкевіч Лявонцій, Мохараў Аляксандр, Бабук Вольга, Дзмітрый Гвозд, Зык Наталля, Лагачоў Алег
Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост, Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Групы: Юрысты і адвакаты
Заява аб прызнанні палітвязнем
Васіль Іванавіч Дземідовіч — пенсіянер з Нясвіжа, абвінавачваны па арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза суддзі або народнага засядацеля), ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта).
Вядома, што раней мужчына працаваў юрысконсультам у Расіі і Беларусі. На Дзень Волі 2021 года Васіля затрымалі за тое, што вывесіў на сваім доме ў Нясвіжы бел-чырвона-белы сцяг. Тады яго асудзілі паводле арт. 24.23 КаАП і адправілі на "суткі". На сваёй старонцы ў сацыяльных сетках Васіль піша па-беларуску.
З 21 студзеня па 15 чэрвеня 2022 г. Васіль утрымліваўся пад хатнім арыштам.
9 лютага 2022 г. над ім адбыўся суд паводле адміністрацыйнай справы за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП). Яго прызналі вінаватым у рэпостах з "экстрэмісцкага" канала "Карнікі Беларусі" і прызначылі яму 25 базавых велічыняў штрафу (800 рублёў).
Пенсіянер з’яўляецца самым пажылым беларусам, уключаным КДБ у спіс "тэрарыстаў".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Васіль быў узяты пад варту 16 чэрвеня 2022 г., калі самы першы прысуд набыў моц.
На пачатку жніўня 2022 г. у судзе Ленінскага раёна Гродна Юрый Казакевіч пачаў разглядаць справу пенсіянера. Прысудам суда 1 верасня 2022 г. Васіль Дземідовіч прызнаны вінаватым па ўсіх прад’яўленых абвінавачаннях і па сукупнасці пакаранняў яму прызначана пазбаўленне волі на тэрмін 6 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 50 базавых велічынь, што складае 1600 рублёў. З абвінавачанага таксама на карысць пацярпелых спагнаная грашовая кампенсацыя маральнай шкоды на агульную суму 32 000 беларускіх рублёў.
Па другой крымінальнай справе Дземідовіч прабыў пад вартай з 17 верасня па 22 лістапада 2022 г. Утрымліваўся ў гродзенскім СІЗА, адбываў пакаранне ў ПК № 1. Быў пераведзены ў дзяржынскі ІЧУ.
З 23 лістапада 2022 года Васіля змясцілі пад варту ўжо ў межах новай крымінальнай справы паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
31 студзеня 2023 г. у судзе Дзяржынскага раёна адбылося першае пасяджэнне па справе Васіля. Суддзя Раман Крыловіч 13 лютага 2023 г. агучыў прысуд пенсіянеру — адзін год зняволення са штрафам у памеры 30 базавых велічыняў (1 110 рублёў) па арт. 369, ч. 3 і 5 арт. 72 Крымінальнага кодэкса, а шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова яго асудзілі да шасці з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 2 710 рублёў. Прысуд набыў законны моц 24 сакавіка 2023 г.
Па трэцяй крымінальнай справе ў судзе Драгічынскага раёну палітвязню прысудзілі два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і штраф у памеры 30 базавых велічыняў (1 110 беларускіх рублёў). Канчаткова Дземідовічу прызначылі пакаранне ў выглядзе шасці гадоў і сямі месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу на суму 3 820 рублёў.
У судзе Драгічынскага раёну 23 сакавіка 2023 г. пачалі разглядаць справу палітзняволенага паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Працэс быў прызначаны весці суддзя Лявонцій Станкевіч. Васіля Дземідовіча змясцілі ў драгічынскі ІЧУ. Вынік невядомы. Васіль не абскарджаваў гэты прысуд, таму ён ужо ўступіў у сілу.
Неўзабаве палітзняволенага перавялі ў гомельскі СІЗА-3. У судзе Савецкага раёна Гомеля 20 красавіка 2023 года пачалі разглядаць чарговую справу супраць пенсіянера. Яму інкрымінуюць арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 КК (Абраза суддзі). Працэс вядзе суддзя Аляксандр Мохараў.
2 траўня 2023 г. суддзя Мохараў прызнаў пенсіянера вінаватым і прызначыў два з паловай гады калоніі са штрафам у памеры 30 базавых велічыняў. Канчаткова суд прызначыў Дземідовічу сем гадоў пазбаўлення волі і штраф у памеры 4 930 рублёў.
5 траўня 2023 г. над Дземідовічам распачнецца ўжо пяты суд — мужчыну абвінавачваюць зноў паводле арт. 369 КК. Працэс адбудзецца ў Пухавічах, суддзя — Вольга Бабук.
Чарговае пасяджэнне прызначана на 24 траўня 2023 г. у Пухавічах.
5 ліпеня 2023 г. у Гомельскім абласным судзе разглядалася апеляцыйная скарга палітвязня суддзёй Русланам Царуком.
У судзе Нясвіжскага раёна 23 жніўня 2023 г. разгледзелі шостую крымінальную справу супраць палітзняволенага.
У Старых Дарогах 19 кастрычніка 2023 г. распачнецца ўжо сёмы суд над Васілём. Яго абвінавачваюць паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Справу будзе разглядаць суддзя Наталля Зык.
Агулам Васіля асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх двух судоў пакуль невядомы.
У сувязі з тым, што палітзняволенага ўнеслі ў "спіс тэрарыстаў", яму нельга рабіць грашовыя пераводы. Апроч гэтага, у Васіля няма сваякоў якія маглі б яго падтрымаць. За апошні год ён перажыў дзясяткі этапаў. Этапуюць палітвязняў у цяжкіх умовах — таму гэта пакідае вельмі дрэнны адбітак на здароўі Васіля.
Утрымліваўся ў следчай турме № 8.
15 снежня 2023 г. у Старых Дарогах аднавіўся распачаты ў кастрычніку суд над Васілём, яго вынік невядомы.
Актуальны адрас высвятляецца.
20 траўня 2024 г. Васіля будуць судзіць у Крупках у восьмы раз. Яго абвінавачваюць паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 КК (абраза суддзі). Справу будзе разглядаць суддзя Алег Лагачоў.
Заўтра 71-гадовага палітзняволенага Васіля Дземідовіча будуць судзіць ужо ў шосты раз
"Вясна" сабрала ўсю вядомую інфармацыю пра крымінальны пераслед пенсіянера з Нясвіжа.
71-гадовага пенсіянера Васіля Дземідовіча асудзілі яшчэ да 2,5 гадоў калоніі
70-гадоваму пенсіянеру-"тэрарысту" Васілю Дземідовічу дадалі яшчэ паўгода зняволення па новай справе
Пенсіянеру з Нясвіжа прысудзілі 6 гадоў калоніі і больш за 33 тысячы рублёў кампенсацый і штрафу