Павел Сакалоў

Палітвязень

Дата нараджэння: 26 жніўня 1985

Дата затрымання: 20 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім

Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Буруноў Яўген

Месца зняволення: ПК № 22

Групы: Адміністратары ТГ-каналаў

Справы: Пратэсты Віцебск

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Сакалоў Павел

Павел Мікалаевіч Сакалоў — жыхар Віцебску, быў затрыманы напрыканцы верасня 2021 года па крымінальнай справе аб стварэнні экстрэмісцкага фармавання (дваровага тэлеграм-чату).

Паўлу было прад'яўлена абвінавачванне па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання). Яго змясцілі ў СІЗА-2 да суда.

У траўні 2022 года суддзя Яўген Буруноў прызнаў Паўла вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 293 (навучанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках) і арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) і прызначыў яму 4,5 гады зняволення ў калоніі узмоцненага рэжыму. Справу разглядалі ў Віцебскім абласным судзе ў закрытым пасяджэнні.

15 верасня яго ўключылі ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Павел адбывае пакаранне ў ПК № 22.

Палітвязня асудзілі да 4,5 гадоў калоніі за стварэнне закрытага дваровага тэлеграм-чата

Даведацца падрабязнасці справы палітвязня амаль немагчыма: адвакат і жонка знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні, а суд праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома толькі, што падчас следчых дзеянняў у тэлефоне Паўла знайшлі закрыты дваровы тэлеграм-чат, у якім знаходзіліся ўсяго тры чалавекі.

"Усяго толькі выехаў на ровары — і цяпер пагражае 7 гадоў калоніі". Гісторыі палітвязня з Віцебска Паўла Сакалова

Паўла затрымалі сёлета 20 верасня. Цяпер мужчына знаходзіцца ў СІЗА №2 у Віцебску. Яго абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Праваабаронцы ўпэўненыя: дастатковых падставаў для яго ўтрымання пад вартай у следства няма. 18 лістапада Павел Сакалоў быў прызнаны палітычным вязнем.

Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»