Сяргей Ярашэвіч

адміністратар Telegram-канала "Армія з народам"

Палітвязень

Дата нараджэння: 16 чэрвеня 1982

Дата затрымання: 2 кастрычніка 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
  • ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці
  • арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы

Вынік суда: 6 гадоў і 3 месяцы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Епіхаў Сяргей, Сяргейка Мікалай

Месца зняволення: ПК № 20

Групы: Адміністратары ТГ-каналаў

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Шон Шэрлак, дэпутат ірландскага парламента

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Сяргей Міхайлавіч Ярашэвіч — адзін за адміністратараў Telegram-канала “Армія з народам”, муж палітзняволенай Антаніны Канавалавай.

Затрыманы 2 кастрычніка 2020 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Яму выставілі абвінавачванне і змясцілі пад варту ў СІЗА-1.

7 траўня 2021 г. у Мінскім абласным судзе вынесеныя прысуды фігурантам справы па Telegram-канале "Армія з народам". Сяргей Ярашэвіч асуджаны да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

24 траўня 2022 г. КДБ унёс Сяргея ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Вядома, што ў жніўні 2022 г. адміністрацыя ПК № 11 змяшчала Сяргея ў ШІЗА і пасля перавяла ў ПКТ.

У судзе Ваўкавыскага раёна 26 студзеня 2023 г. разглядзелі крымінальную справу супраць Сяргея Ярашэвіча паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Мікалай Сяргейка прызнаў палітвязня вінаватым і прызначыў яму яшчэ дзевяць месяцаў пазбаўлення волі.

У сакавіку 2023 г. стала вядома, што Сяргея перавялі з ПК № 11 у ПК № 20.

Палітвязню Сяргею Ярашэвічу, асуджанаму да 5,5 гадоў калоніі, дадалі яшчэ 9 месяцаў зняволення

Цяпер палітвязня этапуюць у баранавіцкі СІЗА-6, дзе будуць утрымліваць, пакуль прысуд не набудзе моц.

Вынесеныя прысуды па справе "Арміі з народам"

На лаве падсудных — пяць чалавек

sud-frunzenski.jpg

Мінск: пачаўся суд па справе Telegram-канала "Армія з народам"

У Мінскім абласным судзе пачаўся працэс па справе ўдзельнікаў Telegram-канала «Армія з народам».

 

 

Повязь кратамі: якія сем’і апынаюцца ў турмах. Жонка і муж Антаніна Канавалава і Сяргей Ярашэвіч

Часам бывае, што сям’я сутыкаецца з прэсінгам у дачыненні адразу да некалькіх людзей – так за кратамі апынаюцца браты і сёстры, бацькі і дзеці, мужы і жонкі. Тыя, хто іх любіць, вымушаныя глядзець ім услед праз краты муроў і растапляць сваёй любоўю кайданкі няволі.

Адрас для лістоў: ПК № 20. 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»