Рыгор Грыг

Палітвязень

Дата нараджэння: 21 верасня 1969

Дата затрымання: 29 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Рачынскі Мікалай

Месца зняволення: ПК № 2

Справы: Справа Зельцэра

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Рыгор Вітольдавіч Грыг быў затрыманы ў Гродне па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Адразу яму выставілі абвінавачванне па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Аднак за час следства з яго знялі арт. 369, але ў дадатак інкрымінавалі ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцыяў) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

Пасля затрымання знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціна, пасля быў пераведзены ў СІЗА-1. У жніўні 2022 г. Рыгора перавялі ў гродзенскую Турму № 1.

31 жніўня 2022 г. у Гродзенскім абласным судзе распачаўся працэс над 52-гадовым палітвязнем. 12 верасня вынеслі прысуд Рыгору — чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

30 снежня 2022 г. МУС уключыла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў", а 14 сакавіка 2023 г. КДБ дадаў яго ў "спіс тэрарыстаў".

Рыгор адбывае пакаранне ў бабруйскай ПК № 2.

Затрымалі "па справе Зельцэра", але судзілі яшчэ за заклікі да санкцыяў і абразу Лукашэнкі: палітвязня асудзілі да 4 гадоў калоніі

Падчас яго ўтрымання пад вартай Рыгору выставілі абвінавачванне яшчэ за абразу Лукашэнкі і заклікі да санкцыяў. Прысуд вынес суддзя Мікалай Рачынскі.

Адрас для лістоў: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»