Валянцін Суцягін

Палітвязень

Дата нараджэння: 14 снежня 1980

Дата затрымання: 20 снежня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Хвалько Сафія

Месца зняволення: СІЗА-6

Справы: Пратэсты Баранавічы

Валянцін Уладзіміравіч Суцягін быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА за ўдзел у акцыі пратэсту ў Баранавічах.

14 чэрвеня 2024 у судзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёна распачаўся разгляд крымінальнай справы паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Па ёй судзяць Валянціна і яшчэ восем чалавек. Суддзя — Сафія Хвалько. Якая прысудзіла Валянціну 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі. Вядома, што палітвязень цалкам прызнаў віну. 

Падчас суда ўтрымліваецца ў СІЗА №6.

27 верасня 2024 г. у Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Сяргей Беразюк.

11 кастрычніка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адрас для лістоў: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258В

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»