Наталля Малец
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 17 кастрычніка 1960
Дата затрымання: 8 лістапада 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Клышпач Іна, Сянько Руслана
Месца зняволення: ПК № 4
Справы: Данаты, Салідарнасць з палітвязнямі
Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост
Наталля Альбертаўна Малец асуджана паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Яе справу разглядалі 30 снежня 2022 года і 3 студзеня 2023 года ў Маскоўскім судзе Брэста. Пад вартай Наталля знаходзілася з 8 па 10 лістапада 2022 года.
Суддзя Інна Клышпач прызначыла жанчыне год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатнюю хімію”).
У верасні 2023 года Наталля зноў была затрыманая і змешчаная ў СІЗА-7 паводле абвінавачвання ў "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу).
Вядома, што сілавікоў зацікавіла "падазроная актыўнасць жанчыны ў ажыццяўленні грашовых пераводаў". Следчыя ўстанавілі, што яна ажыццявіла не менш за 125 пераводаў 114 беларусам на суму больш за 1,5 тысячы рублёў. Як піша СК, жанчына пераводзіла грошы выключна асобам, якія ўчынілі "злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці".
Таксама следчыя ўстанавілі, што яна была ў закрытай суполцы ў Facebook, якая належыць "экстрэмісцкаму фармаванню". Верагодна, гаворка ідзе пра суполку "Письма Солидарности Беларусь 2020", якую ў снежні прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем".
Жанчыне прад'яўлена абвінавачанне па ч.1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). 8 ліпеня 2024 года Брэсцкі абласны суд пачаў разглядаць справу Наталлі. 8 жніўня 2024 года суддзя Руслана Сянько прызначыла Наталлі тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі.
Утрымліваецца ў СІЗА № 6.
18 кастрычніка 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Мікалай Грынцэвіч.
25 кастрычніка 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Адбывае тэрмін у ПК № 4.
Палітзняволеную 68-гадовую пенсіянерку асудзілі на 3,5 гады калоніі за дапамогу палітвязням
Пенсіянерку з Брэста асудзілі на паўтара года “хатняй хіміі” за каментар у Тэлеграме