Арцём Воўна

Палітвязень

Дата нараджэння: 3 верасня 1991

Дата затрымання: 8 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 179 Крымінальнага кодэкса — Незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці
  • арт. 352 Крымінальнага кодэкса — Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй

Вынік суда: 8 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 6 лютага 2023

Суддзя: Зянькевіч Валянціна

Месца зняволення: ПК № 22

Справы: Пратэсты Мінск

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Арцём Леанідавіч Воўна — адзін з топ-мэнэджараў мабільнага аператара life:). Яго асудзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 179 (Незаконныя збіранне альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці), арт. 352 (Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй). 

Пад вартай у СІЗА-1 Арцём знаходзіўся з 8 лютага 2022 года.

Судзіць Арцёма Воўну пачалі 27 кастрычніка 2022 года. Справу разглядала суддзя Валянціна Зянькевіч. Працэс адразу зрабілі закрытым, таму падрабязнасці справы невядомыя. Адбылося шэсць пасяджэнняў.

У Мінскім гарадскім судзе 3 лістапада 2022 года вынеслі прысуд — восем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Вядома, што пацярпелым (меркавана, сілавікам і чыноўнікам) па справе Воўна мусіць выплаціць агулам 13000 рублёў маральнай кампенсацыі.

У Вярхоўным судзе 27 студзеня 2023 г. суддзя Аляксей Цяцюхін у закрытым рэжыме разглядаў апеляцыйную скаргу палітвязня.

На пачатку лютага Арцёма этапавалі ў івацэвіцкую ПК № 22.

24 лютага 2023 г. МУС уключыла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў", а 14 сакавіка 2023 г. КДБ дадаў яго ў "спіс тэрарыстаў".

Топ-мэнэджара мабільнага аператара life:) асудзілі за "зліў дадзеных" да 8 гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе 3 лістапада вынеслі жорсткі прысуд аднаму з топ-мэнэджараў мабільнага аператара life:) Арцёму Воўну — восем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго асудзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 179 (незаконныя збіранне альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй). Падрабязнасці справы невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома толькі, што яшчэ з Воўны спагналі на карысць пацярпелым (меркавана, сілавікам і чыноўнікам) агулам 13000 рублёў. Прысуд вынесла суддзя Валянціна Зянькевіч. Пад вартай у СІЗА-1 Арцём знаходзіцца з 8 лютага гэтага года.

Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»