Валянцін Стэфановіч
сябра Рады "Вясны", віцэ-прэзідэнт FIDH, асуджаны да 9 гадоў зняволення
Палітвязень
Дата нараджэння: 14 кастрычніка 1972
Дата затрымання: 14 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 228 Крымінальнага кодэкса — Кантрабанда
- ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак
Вынік суда: 9 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 21 красавіка 2023
Суддзя: Запаснік Марына
Пракурор: Кароль Аляксандр
Месца зняволення: ПК № 15
Групы: Праваабаронцы
Справы: Справа "Вясны"
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Антон Хофрайтэр, старшыня дэпутацкай групы “Саюз 90/Зялёныя” у нямецкім Бундэстагу
Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч — сябра Рады "Вясны", віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH). З’яўляецца адным з вядомых экспертаў і аналітыкаў у сферы правоў чалавека, выступае за недыскрымінацыю і супраць смяротнага пакарання. Удзельнічаў у розных міжнародных канферэнцыях і пасяджэннях, праваабарончых місіях і назіраннях за выбарамі ў краінах АБСЕ.
Да Валянціна з вобшукам сілавікі прыйшлі ранкам 14 ліпеня 2021 г., канфіскавалі ўсю тэхніку, а самаго праваабаронцу павезлі на допыт, пасля чаго змясцілі пад варту.
Як стала вядома, з ператрусам прыходзілі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследванняў. У пастанове на ператрус значылася два артыкулы Крымінальнага кодэкса: 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў).
26 верасня 2022 года стала вядома, што крымінальная справа ў дачыненні да Валянціна Стэфановіча, меркавана Алеся Бяляцкага, Уладзіміра Лабковіча і іншых вясноўцаў паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (нясплата падаткаў) спыненая. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў тым, што яны "не зарэгістравалі арганізацыю, якой яны кіруюць, ва ўстаноўленым парадку ў якасці юрыдычнай асобы, а таксама ў якасці падаткаплацельшчыка, і не прадставілі адпаведныя звесткі ў падатковыя органы, чым схавалі ад падатковых органаў звесткі аб здзейсненых выплатах, асобах, якія выплацілі ад імя арганізацыі працы (якія аказалі паслугі) і ўхіліліся ад прызнання арганізацыі падатковым агентам". Але Алеся Бяляцкага, Уладзіміра Лабковіча і Валянціна Стэфановіча не вызвалілі з-пад варты — ім выставілі новыя абвінавачванні ў кантрабандзе (незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай) паводле ч. 4 арт. 228 Крымінальнага кодэкса і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Вядома, што прэтэнзіі дзяржавы заставалася ўсё да той жа сумы грошай, якая фігуравала ў абвінавачванні за нясплату падаткаў.
27 кастрычніка 2022 г. у межах 41-га Кангрэсу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч быў пераабраны віцэ-прэзідэнтам FIDH.
Генеральная пракуратура накіравала "справу Вясны" ў суд 28 лістапада 2022 г. Разгляд справы пачаўся 5 студзеня 2023 г. у судзе Ленінскага раёна Мінска. Справу разглядала суддзя Марына Запаснік, дзяржабвінавачванне падтрымліваў пракурор Аляксандр Кароль. Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч не прызналі віну ні па адным артыкуле Крымінальнага кодэкса, якія ім ставілі ў віну.
У судзе Ленінскага раёна Мінска 3 сакавіка 2023 г. суддзя Марына Запаснік прызначыла:
- старшыні "Вясны" і Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
- намесніку старшыні "Вясны" і віцэ-прэзідэнту FIDH Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
- каардынатару кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" і юрысту Уладзіміру Лабковічу — 7 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
- праваабаронцу "Вясны" Дзмітрыю Салаўёву — 8 гадоў калоніі завочна.
Гэта на два гады менш, чым 9 лютага 2023 г. прасіў пракурор Аляксандр Кароль. Усім, акрамя Алеся Бяляцкага, таксама прызначылі штраф у памеры тры тысячы базавых велічыняў (111 000 беларускіх рублёў), старшыні "Вясны" прызначылі, як і прасіў пракурор, пяць тысяч базавых велічыняў штрафу (185 000 рублёў). Таксама пастанавілі спагнаць у салідарным парадку з Бяляцкага, Стэфановіча, Лабковіча і Салаўёва суму ў памеры 752 438 рублёў 62 капеек (гэта амаль 297 650 даляраў) якую яны нібыта "здабылі злачынным шляхам" праз "кантрабанду арганізаванай злачыннай групай". Менавіта гэтая сума фігуравала ў абвінавачванні паводле ч. 4 арт. 228 Крымінальнага кодэкса.
На прысуд, вынесены вясноўцам, жорстка адрэагавалі іх калегі і іншыя праваабаронцы, міжнародная супольнасць і простыя беларусы. ААН з гэтай нагоды выступіла з заявай.
Пракурор Аляксандр Кароль падаў апеляцыйны пратэст на прысуд палітзняволеным праваабаронцам "Вясны": ён патрабаваў большыя на два гады тэрміны зняволення і буйнейшыя штрафы, але суддзя Марына Запаснік пастанавіла іншы прысуд. Суддзя Святлана Бандарэнка разгледзела апеляцыйны пратэст на прысуд 21 красавіка 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе: апеляцыйныя скаргі вясноўцаў і іх абаронцаў пакінуты без задавальнення, выніковыя тэрміны не змяніліся.
30 красавіка 2023 г. праваабаронцу перавялі з СІЗА-1 у папраўчую калонію № 15.
У ліпені 2023 года Валянцін Стэфановіч упершыню за два гады патэлефанаваў жонцы.
8 снежня 2023 г. МУС дадала Валянціна ў "спіс экстрэмістаў".
У снежні 2023 г. Валянцін быў пераведзены на паўгода ў памяшканне камернага тыпу "за парушэнні".
Ад 7 да 10 гадоў калоніі: агучылі прысуд палітзняволеным праваабаронцам "Вясны"
Валянцін Стэфановіч: "Я яшчэ раз заяўляю, што мой пераслед звязаны выключна з маёй праваабарончай дзейнасцю — легітымнай і мірнай".
13 лютага праваабаронцы выступілі з апошнімі словамі — на беларускай мове.
"Прысуд у дачыненні да майго падабароннага можа быць толькі апраўдальным", — адвакатка Валянціна Стэфановіча
Ад 9 да 12 гадоў калоніі: праваабаронцам "Вясны" запрасілі тэрміны
"Стварылі ўнікальную справу. І што гэта, як не палітычны падтэкст?" Па справе "Вясны" дапыталі праваабаронцаў
Праслухоўка ў СІЗА і "аператыўная распрацоўка" праваабаронцаў з 2020 года. Па справе "Вясны" скончылі вывучаць 284 тамы
"Крыміналізацыя дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій — амаральная і нечалавечая". Як праходзіць суд па "справе Вясны"
"555 дзён у смярдзючых катухах Валадаркі". Як праходзіць працэс па "справе Вясны"
60 тамоў з 283 за некалькі дзён. Паскораны рэжым разгляду ў судзе "справы Вясны"
"Да якасці доказаў узнікаюць пытанні як у адвакатаў, так і ў саміх абвінавачаных". Як два тыдні судзяць праваабаронцаў "Вясны"
Ціск у СІЗА, аператыўная відэаздымка ў брэсцкім офісе, сведкі на паперы. Што стала вядома на шостым пасяджэнні па "справе Вясны"
Паказанні засакрэчаных сведак і допыт мытнікаў: што адбывалася на чацвёртым і пятым пасяджэннях па "справе Вясны"
Юрыст "Вясны" Павел Сапелка пра суд над калегамі: "Гэта расправа над праваабаронцамі пад выглядам правасуддзя"
Трэці суд па "справе Вясны": Уладзю Лабковічу выклікалі "хуткую", праваабаронцы зноў просяць зняць кайданкі з іх
Працягваецца суд па "справе Вясны". Другі дзень
У Мінску па "справе Вясны" судзяць чатырох праваабаронцаў. Анлайн
"Справу Вясны" накіравалі ў суд. Распавядаем, што праваабаронцам ставіцца ў віну
Валянцін Стэфановіч пераабраны віцэ-прэзідэнтам FIDH
Валянцін Стэфановіч на сесіі FIDH: "Праваабарончая салідарнасць — магутная сіла"
"Такі лёс выпаў Валянціну, як і Алесю, які ўжо другі юбілей адзначыў за кратамі", — Аліна Стэфановіч
Валянцін Стэфановіч: "Для мяне самае горшае — стаць таўстаскурым"
Кантрабанда і фінансаванне пратэстаў — палітзняволеным праваабаронцам "Вясны" ўзмацнілі абвінавачванні
Аліна Стэфановіч: Мой муж — палітвязень у Беларусі, я пераехала ў Батумі з трыма дзецьмі
"Праваабаронца — не злачынца": год за кратамі Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч
Сямейныя гісторыі "вясноўцаў", якіх затрымалі год таму
Урад Беларусі адказаў ААН па "справе Вясны": "Крымінальная пераслед не звязаны з іх працай па прасоўванні правоў чалавека"
У Стакгольме прайшла фотаакцыя ў падтрымку палітзняволеных сябраў “Вясны”
"Мы будзем побач, нават калі будзем сядзець". Распавядаем пра шэсць праваабаронцаў-вясноўцаў, якія апынуліся за кратамі 14 ліпеня