Дзмітрый Свічкароў
Палітвязень
Дата нараджэння: 19 сакавіка 1988
Дата затрымання: 2 жніўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Макарэвіч Святлана
Месца зняволення: ПК № 15
Справы: Данаты
Дзмітрый Ігаравіч Свічкароў быў затрыманы 2 жніўня 2023 года. Вядома, што ў яго ёсць маленькае дзіця.
Дзмітрыя ўтрымліваюць у СІЗА-1.
4 снежня 2023 г. Мінскі гарадскі суд пачаў разгляд крымінальнай справы Дзмітрыя Свічкарова, якога абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання), фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 2 арт. 361-2) і арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (ч. 1 арт. 342).
Справу разглядае суддзя Святлана Макарэвіч.
На 6 лютага 2024 г. прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Дзмітрыя ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Руслан Царук. Прысуд набыў моц.
Утрымліваецца ў СІЗА турмы № 4.
Напрыканцы лютага 2024 г. пераведзены ў ПК № 15.
23 лютага 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".