Валерыя Касцюгова

паліталагіня

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 30 снежня 1967

Дата затрымання: 30 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 10 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Кучук Дзіна

Месца зняволення: ПК № 4

Групы: Актывісты

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Эсма Лала — сябра парламента ад партыі GroenLinks-PvdA у Палаце прадстаўнікоў Нідэрландаў

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Валерыя Барысаўна Касцюгова — паліталагіня, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці "Наша меркаванне", рэдактарка і аўтар "Беларускага штогодніка" і кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу "Беларусь у фокусе".

Валерыя была затрымана 30 чэрвеня 2021 года пасля вобшуку ў сваім доме. Вобшук праводзілі супрацоўнікі КДБ. Яе змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, адтуль перавялі ў СІЗА № 1 на Валадарскага.

6 лютага 2023 г. справу Валерыі Касцюговай і даследчыцы Таццяны Кузінай пачала разглядаць суддзя Мінгарсуда Дзіна Кучук. У залежнасці ад ролі кожнай, іх абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 357 (дапамаганне дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

17 сакавіка 2023 г. Таццяну Кузіну і Валерыю Касцюгову асудзілі да дзесяці гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

25 ліпеня 2023 г. у Вярхоўным судзе Уладзімір Чаравач будзе разглядаць апеляцыйную скаргу палітзняволенай.

Вярхоўны суд адхіліў апеляцыйную скаргу Валерыі і пакінуў у сіле прысуд. Пасля разгляду апеляцыі Валерыя мела кароткае спатканне з мужам.

Была пераведзена з СІЗА-1 у ПК № 4 для адбывання пакарання.

31 жніўня 2023 г. КДБ унёс палітзняволеную ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

11 жніўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітзняволеных Валерыю Касцюгову і Таццяну Кузіну асудзілі да дзесяці гадоў пазбаўлення волі кожную

Справу ў закрытым рэжыме разглядала суддзя Дзіна Кучук. Падрабязнасці невядомыя.

"Небяспеку для дзяржавы ўяўляюць інтэлект і культура". Хто такія Кузіна і Касцюгова, якіх пасля паўтара года ў СІЗА судзяць за змову супраць улады

"Медыязона" распавядае, чым займаліся Касцюгова і Кузіна, і чаму калегі звязваюць рэпрэсіі з іх прафесіяналізмам.

Пачаўся суд над палітзняволенымі Валерыяй Касцюговай і Таццянай Кузінай

Калектыў SYMPA/BIPART выпусціў зварот, у якім патрабуе спыніць пераслед калегаў-экспертак, праца якіх не можа быць падставай для выстаўленьня супраць іх крымінальных і любых іншых абвінавачанняў. Яны заявілі, што экспертная, выкладчыцкая, а таксама любая іншая прафесійная дзейнасць, якой займаліся Таццяна Кузіна і Валерыя Касцюгова, не мае і не можа мець нічога агульнага з дадзенымі крымінальнымі артыкуламі і ўказанымі ў іх злачынствах. Дзейнасць Таццяны Кузінай і Валерыі Касцюговай заўсёды была звязаная выключна з выкананнем імі сваіх прафесійных абавязкаў.

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»