Яўген Пекач
Палітвязень
Дата нараджэння: 20 траўня 1997
Дата затрымання: 14 студзеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 4 гады і 11 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Семянчук Аляксандр
Пракурор: Ляшок Фёдар, Манько Андрэй
Месца зняволення: ПК № 15
Справы: Пратэсты Брэст
Яўген Сяргеевіч Пекач быў затрыманы 14 студзеня 2021 года па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Неўзабаве яму было прад'яўленае абвінавачванне па гэтым артыкуле.
8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня мінулага года. Суддзя Аляксандр Семянчук пастанавіў прызнаць усіх 19 палітзняволеных, што праходзілі па справе, вінаватымі, а Яўгену Пекачу прызначыў 4 гады і 11 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму (шляхам складання з неадбытай "хіміяй" у 1,5 года).
Яўген знаходзіўся пад вартай у СІЗА-7, а 19 студзеня 2022 быў этапаваны ў ПК №15.
“Жыве Беларусь і будзе жыць вольнай”. У Брэсце вынеслі прысуды пятай частцы абвінавачаных у “масавых беспарадках”
Да 5,5 гадоў калоніі: пракуроры запрасілі тэрміны для пятай часткі абвінавачаных па справе аб "масавых беспарадках" у Брэсце