Мікалай Дзенісевіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 21 снежня 1967
Дата затрымання: 21 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Лукашэвіч Дзмітрый
Пракурор: Таратынка Валерыя
Месца зняволення: ПК № 2
Справы: Пратэсты Мінск
Мікалай Мікалаевіч Дзенісевіч — жыхар Мінска, асуджаны за падзеі 18 кастрычніка 2020 года ў Мінску на "Партызанскім маршы".
Мужчыну абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 1 арт. 218 (наўмыснае пашкоджанне маёмасці); арт. 364 (пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Мікалая абвінавацілі ў закідванні камянямі, кавалкамі асфальту і іншымі прадметамі на Партызанскім праспекце, 81 службовых транспартаў сілавікоў Mercedes-Benz sprinter, у якіх знаходзіліся супрацоўнікі "Алмаза". Гэтыя дзеянні мужчыны кваліфікавалі як пагрозы прымянення гвалту да сілавікоў і пашкоджанне маёмасці на 5 728 беларускіх рублёў. Пацярпелымі па справе выступалі 13 супрацоўнікаў "Алмазу", але на судзе былі дапытаныя толькі трое з іх – у балаклавах і са змененымі прозвішчамі.
Дзенісевіч на судзе віну прызнаў у поўным аб'ёме, аднак патлумачыў, што ён зрабіў два сімвалічныя кідкі ў бусы з сілавікамі, якія з'язджалі, каб "прыцягнуць увагу і паказаць узровень свайго абурэння празмерным ужываннем гвалту ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў". У выніку 23 чэрвеня 2021 года суддзя Дзмітрый Лукашэвіч асудзіў мужчыну да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму.
У сярэдзіне студзеня 2022 стала вядома, што Мікалай пераведзены з СІЗА-1 у бабруйскую ПК-2.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Кідаў кавалкі асфальту ў бусы сілавікоў. Мінчука судзяць за пагрозы гвалтам супрацоўнікам "Алмаза" на "Партызанскім маршы"
Пацярпелыя – 13 супрацоўнікоў "Алмазу". У Мінску мужчыну асудзілі да 4 гадоў калоніі за падзеі на "Партызанскім маршы"