Валерый Мефадзіенка
Палітвязень
Дата затрымання: 10 жніўня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
- арт. 290-1 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Урбан Юрый
Месца зняволення: СІЗА-2
Групы: IT-спецыялісты
Валерый Сцяпанавіч Мефодзіенка — IT-спецыяліст з Сянно. Яго пачалі судзіць 21 кастрычніка 2024 года ў Віцебскім абласным судзе. Яго абвінавачваюць паводле арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 290 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Вядзе працэс суддзя Юрый Урбан.
3 студзеня 2025 г. у Вярхоўным судзе адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Павел Каршуновіч.