Арцём Лябедзька

Палітвязень

Дата затрымання: 28 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Пісарэвіч Яўген

Пракурор: Бізюк Раман

Месца зняволення: ПК № 22

Справы: Данаты, Салідарнасць з палітвязнямі

Арцём Анатольевіч Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі. Змешчаны пад варту паводле абвінавачання ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу.

Арцёма затрымалі напрыканцы сакавіка 2023 г. і потым двойчы асудзілі на 15 сутак арышту.

Справу Арцёма пачалі разглядаць 21 жніўня 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе за данаты ў тры фонды салідарнасці ў 2020 годзе. Меркавана, гаворка ідзе, у тым ліку пра фонды BY_help і Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. Справу ў адкрытым рэжыме разглядае суддзя Яўген Пісарэвіч, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае пракурор Раман Бізюк.

На судзе палітвязень не прызнаў віну і заявіў, што яму і зусім не ясная сутнасць прад'яўленых абвінавачванняў і не разумее, за што ён на лаве падсудных.

24 жніўня 2023 г. палітзняволенаму прызначылі тры гады і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

На 31 кастрычніка 2023 г. прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Арцёма ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Павел Каршуновіч.

У пачатку лістапада Арцём пераведзены з СІЗА-1 у СІЗА-6. Анатоль Лябедзька, бацька палітвязня, расказаў, як праходзіў разгляд апеляцыйнай скаргі і гэты перавод:

"Літаральна ў аўторак так званы суд разыграў чарговы спектакль. Падчас апеляцыі яны нават выйшлі на 40 хвілінаў і нібыта пра нешта раіліся. Прысуд пакінулі ў сіле — 3,5 года. Зараз Арцём знаходзіцца ў следчым ізалятары, з "Валадаркі" яго перавезлі ў Баранавічы, у тыя самыя "канюшні", дзе я сядзеў у 2020 годзе. Магчыма, нават у той самай камеры і на тых самых нарах ляжыць мой сын. Цяпер ён чакае пераводу ў "Ваўчыныя норы" і будзе там". 

17 лістапада ўнесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Палітвязень адбывае пакаранне ў ПК-22

Арцёма Лябедзьку асудзілі да 3,5 гадоў калоніі за данаты ў тры фонды салідарнасці

Суддзя Яўген Пісарэвіч прызначыў яму менавіта той тэрмін, які прасіў пракурор Раман Бізюк.

За данаты пачалі судзіць Арцёма Лябедзьку. Ён не прызнае віну

У Мінскім гарадскім судзе 21 жніўня распачаўся суд над палітзняволеным Арцёмам Лябедзькам, сынам палітыка Анатоля Лябедзькі.

Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»