Валерый Яроцкі
Палітвязень
Дата нараджэння: 18 жніўня 1956
Дата затрымання: 9 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: прымусовае лячэнне
Від пакарання: прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары
Суддзя: Казачок Віктар
Групы: Актывісты
Яроцкі Валерый Іванавіч — ураджэнец Жлобіна, неаднаразова з’яўляўся назіральнікам на выбарах ад БХК. У 2019 годзе мужчына стаў чэмпіёнам горада па шахматах, а яшчэ выйграў хуткі турнір у Асіповічах.
Быў асуджаны да прымусовага лекавання судом Цэнтральнага раёна г. Гомеля па ч. 2 арт. 367, арт. 188 Крымінальнага кодэкса. 19 ліпеня 2023 года справу разглядаў суддзя Казачок Віктар.
11 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Гамельчука накіравалі на прымусовае лячэнне з-за паклёпу на Аляксандра Лукашэнку
Чэмпіёна па шахматах прызналі «экстрэмістам» і адправілі на прымусовае лячэнне
Чэмпіёна Гомеля па шахматах прызналі «экстрэмістам» і адправілі на прымусовае лячэнне