Руслан Рабкавец

Палітвязень

Дата нараджэння: 16 студзеня 1990

Дата затрымання: 10 траўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Цяплова Ірына

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Руслан Алегавіч Рабкавец утрымліваецца пад вартай паводле арт. 361-4 КК за перадачу звестак (відэа расейскай вайсковай тэхнікі) пратэснаму тэлеграм-каналу.

Як сцвярджае УСК па Магілёўскай вобласці, Руслан пераслаў відэа ў паблік «УКантакце» РУХ, які прызнаны ўладамі Беларусі «экстрэмісцкім». Само відэа доўжыцца ўсяго 12 секунд і ў ім нічога фактычна не адбываецца : склад з ваеннай тэхнікай проста стаіць на станцыі.

Праз некаторы час мужчыну затрымалі супрацоўнікі КДБ. Яму прад'явілі абвінавачанне па ч.1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) КК РБ. Мужчыну пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Справу Руслана разглядала ў Магілёўскім абласным судзе Ірына Цяплова - 21 і 24 ліпеня 2023 года. Прысуд невядомы. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»