Андрэй Маслаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 3 жніўня 2003

Дата затрымання: 14 траўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Беразюк Сяргей, Круголь Іна

Пракурор: Марчанка Аляксандр

Месца зняволення: ПК № 2

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Андрэй Алегавіч Маслаў  студэнт першага курсу, асуджаны за "падрыхтоўку да ўдзелу ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі іншай краіны" (ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса) да двух з паловай гадоў зняволення. Паводле хлопца, ён "хацеў дапамагаць Украіне". Андрэя затрымалі ў сярэдзіне траўня 2022 г. наўпрост каля ўкраінскай мяжы і знайшлі ў тэлефоне перапіску з ботам батальёна Каліноўскага.

Суддзя Сяргей Беразюк абвясціў прысуд хлопцу 26 жніўня 2022 г.: прызначыць пакаранне ў выглядзе двух гадоў і шасці месяцаў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Напрыканцы кастрычніка 2022 г. МУС уключыў палітвязня ў спіс "экстрэмістаў".

Адбываць пакаранне Андрэя накіравалі ў бабруйскую калонію № 2. Праваабаронцам стала вядома, што напрыканцы студзеня 2023 г. 19-гадовага палітвязня змясцілі на месяц у памяшканне камернага тыпу.

У Бабруйску 6 чэрвеня 2023 г. над хлопцам распачаўся суд паводле ч. 1 арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Справу разглядала суддзя Іна Круголь.

Прыярытэт — валанцёрская і гуманітарная дапамога. Да 2,5 гадоў калоніі асудзілі студэнта, які "хацеў дапамагаць Украіне"

У Брэсцкім абласным судзе 26 жніўня за "падрыхтоўку да ўдзелу ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі іншай краіны" (ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса) да двух з паловай гадоў асудзілі студэнта 1-га курса Андрэя Маслава, піша "Брэсцкая Вясна". Па яго словам, хлопец "хацеў дапамагаць Украіне". Андрэя затрымалі ў сярэдзіне траўня наўпрост каля ўкраінскай мяжы і знайшлі ў тэлефоне перапіску з ботам батальёна Каліноўскага.

 

Адрас для лістоў: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»