Мікіта Фільчук

Палітвязень

Дата нараджэння: 18 ліпеня 2002

Дата затрымання: 16 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Федаровіч Уладзімір

Пракурор: Роўба Арцём

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 17

Справы: Пратэсты Ліда

Мікіта Алегавіч Фільчук — жыхар Ліды

Мікіту было прад'яўлена абвінавачванне па крымінальнай справе па арт. 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) і арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Згодна з абвінавачваннем, Фільчук і яшчэ чатыры чалавекі, дзейнічаючы ў групе з іншымі асобамі, кідалі часткі тратуарнай пліткі і іншыя прадметы ў міліцэйскія машыны. Гэта датычыцца акцыі пратэсту ў Лідзе 12 жніўня 2020 года.

Мікіту асудзілі да трох гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 17. 246020, г. Гомель, вул. Барысенкі, 13, к. 2

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»