Валерый Барзенка
Палітвязень
Дата нараджэння: 13 лютага 1971
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 7 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 15 лютага 2023
Суддзя: Сянько Віктар
Месца зняволення: ПК № 3
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Заява аб прызнанні палітвязнем
Валерыя Віктаравіча Барзенку асудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма.
21 верасня 2022 г. суддзя Віктар Сянько прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 КК (Распальванне варожасці ці варажнечы) і ч. 2 арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў адносінах агнестрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчаў). Справу палітвязня разглядалі ў Гродзенскім абласным судзе.
Утрымліваўся ў Турме № 1.
Палітвязень адбывае пакаранне ў ПК № 3 у Віцьбе.
14 сакавіка 2023 г. КДБ дадаў палітзняволенага ў "спіс асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Мужчыну асудзілі да сямі гадоў калоніі за перадачу дадзеных і "захоўванне боепрыпасаў"