Аляксандр Камлёнак
Палітвязень
Дата нараджэння: 15 кастрычніка 1981
Дата затрымання: 13 лютага 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Буруноў Яўген
Справы: Данаты
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь
Аляксандр Дзмітрыевіч Камлёнак — жыхар Оршы.
Яго затрымалі ў лютым, калі ён вярнуўся ў Беларусь з працы. Раней Аляксандр працаваў у лакаматыўным дэпо, але пасля 2020 года быў або звольнены, або сам звольніўся — падобна, што звальненне было палітычна матываваным. Пасля гэтага Камлёнак працаваў дальнабойнікам у заходніх краінах. А калі вярнуўся дадому з працы, быў затрыманы.
Суд Верхнядзвінскага раёна прызнаў старонку Аляксандра ў "Аднакласніках" "экстрэмісцкай".
Аляксандра 14 жніўня 2024 г. зноў судзілі, за "абразу Лукашэнкі" (арт. 368 КК) і "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-2 КК). Працэс быў закрытым, судзіць Аляксандра прызначылі Яўгена Бурунова. Ён прызначыў палітвязню тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
29 кастрычніка 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Андрэй Кавальчук.
16 лістапада 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Утрымліваўся ў СІЗА № 2, актуальны адрас невядомы.