Дзмітрый Варановіч

Палітвязень

Дата затрымання: 9 снежня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 7 сакавіка 2023

Суддзя: Мукавозчык Ганна

Пракурор: Ярашэвіч Дзмітрый

Месца зняволення: ПК № 17

Дзмітрыя Юр'евіча Варановіча прызналі вінаватым у абразе Лукашэнкі і (ч. 1 арт. 368 КК) і двух міліцыянтаў (арт. 369 КК).

Суддзя горада Жодзіна Ганна Мукавозчык 9 снежня 2022 года прызначыла мужчыну два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 100 базавых велічыняў.

Дзяржабвінавачанне прадстаўляў старшы памочнік пракурора Дзмітрый Ярашэвіч. Паводле яго хадайніцтва пасяджэнне зрабілі закрытым.

У сакавіку 2023 г. стала вядома, што палітвязня этапавалі з СТ № 8 у шклоўскую ПК № 17.

Жодзінца асудзілі на два з паловай гады калоніі за абразу Лукашэнкі і двух міліцыянтаў

У судзе горада Жодзіна 9 снежня судзілі Дзмітрыя Варановчіа, якога прызналі вінаватым у абразе Лукашэнкі і (ч. 1 арт. 368 КК) і двух міліцыянтаў (арт. 369 КК). Суддзя Ганна Мукавозчык прызначыла мужчыну два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 100 базавых велічыняў.

 

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»