Алена Лазарчык
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 19 ліпеня 1974
Дата затрымання: 30 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 8 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 24 студзеня 2023
Суддзя: Клімаў Павел
Месца зняволення: ПК № 4
Групы: Актывісты
Справы: Пратэсты Мінск
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Нікэ Славік, дэпутатка нямецкага Бундэстагу
Алена Мікалаеўна Лазарчык — актывістка "Еўрапейскай Беларусі", была затрымана 30 снежня 2021 года па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Пасля ёй таксама паставілі ў віну ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы) і ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).
7 студзеня 2022 года жанчыну перавялі ў СІЗА.
22 ліпеня 2022 г. КДБ унёс Алену ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.
У канцы жніўня Алену перавялі з "Валадаркі" ў магілёўскі СІЗА. 12 верасня 2022 г. у Магілёўскім абласным судзе пачаўся разгляд справы палітзняволенай. Суддзя Павел Клімаў вырашыў праводзіць пасяджэнні ў закрытым рэжыме. 19 верасня палітзняволеную асудзілі да 8 гадоў папраўчай калоніі з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму. 2 снежня адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі: прысуд палітзняволенай пакінулі ў сіле.
Вядома, што адміністрацыя магілёўскай Турмы № 4 змяшчала палітзняволеную ў карцар (на які тэрмін, невядома), дзе яе трымалі да 4 снежня.
9 снежня 2022 г. МУС дадала палітзняволеную ў Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У студзені 2023 г. Алену перавялі ў гомельскую жаночую калонію № 4. Да палітзняволенай доўгі час не можа трапіць адвакат, яе змяшчалі ў ШІЗА.
У кастрычніку 2023 г. стала вядома, што для Алены ў жніўні не прынялі перадачу. Гэта, хутчэй за ўсё, сведчыць аб тым, што яе пазбавілі перадач. Апошні ліст ад Алены прыйшоў у пачатку верасня — з таго часу лістоў ад яе няма. З моманту пераводу Лазарчык у калонію ні разу не быў атрыманы дазвол ад адміністрацыі ўстановы на сустрэчу з адвакатам. Што зараз адбываецца з Аленай, у якім яна стане — невядома. Алена ў калоніі мае праблемы з зубамі, яна схуднела.
У сярэдзіне лістапада 2023 г. праваабаронцам стала вядома, што Алену зноў змяшчалі ў ШІЗА.
Па стане на пачатак сакавіка 2024 г. ужо два месяцы ад Алены не даходзяць лісты. Гэта можа сведчыць пра тое, што яе зноў адправілі ў штрафны ізалятар.
Палітзняволенай Алене Лазарчык прысудзілі 8 гадоў калоніі