Уладзіслаў Барысаў

Палітвязень

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 31 траўня 2024

Суддзя: Грушко Андрэй

Месца зняволення: ПК № 17

Справы: Пратэсты Брэст

Уладзіславу Вітальевічу Барысаву прызначылі пазбаўленне волі тэрмінам на два гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

5 красавіка 2024 году ў судзе Ленінскага раёну Брэста быў вынесены прысуд. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу за ўдзел у пратэстах у Брэсце ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020 году. Прысуд вынес Андрэй Грушко.

31 траўня 2024 г. ва Уладзіслава адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Андрэй Лешчанка.

Напачатку чэрвеня 2024 г. быў накіраваны ў шклоўскую ПК-17.

За падзеі 10-11 жніўня 2020 года ў Брэсце асудзілі шэсць чалавек

5 красавіка 2024 году ў судзе Ленінскага раёну Брэста вынесены прысуд шасці людзям. Іх прызналі вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу за ўдзел у пратэстах у Брэсце ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020 году.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»