Уладзіслаў Сёмуха
Палітвязень
Дата нараджэння: 13 снежня 1994
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Кацэр Сяргей
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 17
Справы: Пратэсты Мінск
Уладзіслаў Віктаравіч Сёмуха асуджаны паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя Маскоўскага суда горада Мінска Сяргей Кацэр 26 жніўня 2022 года прысудзіў яму 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. Ён пачаў адбываць пакаранне ў лістападзе 2022 году ў ПУАТ № 17.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.