Яўген Шчарбіна
Палітвязень
Дата нараджэння: 20 студзеня 1984
Дата затрымання: 7 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Казлоў Дзмітрый
Заява аб прызнанні палітвязнем
Яўген Валер'евіч Шчарбіна быў затрыманы ў красавіку 2023 года і змешчаны пад варту паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка да групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
14 лістапада 2023 года ў Гомельскім абласным судзе пачаўся разгляд справы супраць яго. Пасяджэнні вёў суддзя Дзмітрый Казлоў. Асуджаны да пазбаўлення волі. Утрымліваўся ў СІЗА-3.
На 2 лютага 2024 г. прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Яўгена ў вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Уладзімір Давыдаў. Адбывае пакаранне ў калоніі.
16 лютага 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".