Людміла Дэйнэка

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 28 жніўня 1983

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 20 кастрычніка 2024

Суддзя: Галаўкова Вера

Месца зняволення: ПК № 4

Людміла Дэйнека

Людміла Андрэеўна Дэйнэка (1983 г.н.) была асуджаная ў Менскім гарадскім судзе паводле ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), ч. 3 арт. 361 УК (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы). З 22 па 29 ліпеня 2024 года справу разгледзела суддзя Галаўкова Вера. Яна прысудзіла Людміле пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму

У 2005 годзе яна скончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства». Спачатку працавала ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама, пасля ва ўпраўленні юстыцыі Мінскага гарвыканкама, кансультантам у судзе Заводскага раёна Мінска, піша «Наша Ніва». У Людмілы двое непаўналетніх дзяцей.

4 кастрычніка 2024 года Вярхоўны Суд разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Каршуновіч Павел Іванавіч.

Утрымлівалася ў СІЗА № 1

Адбывае тэрмін у ПК № 4

25 кастрычніка 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»