Уладзіслаў Бохан
Палітвязень
Дата нараджэння: 13 сакавіка 1999
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 19 чэрвеня 2023
Суддзя: Андрэева Святлана
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 36
Справы: Пратэсты Жлобін
Уладзіслава Сяргеевіча Бохана абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ало ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Суд Жлобінскага раёна 31 сакавіка 2023 года прызнаў Бохана вінаватым і пастанавіў пакараць яго абмежаваннем волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў. Справу разглядала суддзя Святлана Андрэева.
19 чэрвеня 2023 года пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ-36.
23 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
За ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту ў Жлобіне пакаралі "хіміяй" Уладзіслава Бохана