Сяргей Дзяцук
Палітвязень
Дата нараджэння: 10 красавіка 1985
Дата затрымання: 24 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 сакавіка 2024
Суддзя: Казачак Віктар, Зінкевіч Людміла
Месца зняволення: ПК № 8
Сяргей Канстанцінавіч Дзяцук быў абвінавачаны ў гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (артыкул 364 КК).
5 сакавіка ў кватэру, дзе пражывае Сяргей Дзяцук, прыйшлі з аглядам. Паводле інфармацыі МУС, 28 лютага каля вёскі Асаўцы некалькі жанчын правялі пікет з БЧБ-сцягамі і плакатам з надпісам "Змагаркі ўсяго свету! Віншуем Вас са святам 8 сакавіка".
У маці Сяргея міліцыянты хацела адабраць тэлефон, але яна не хацела яго аддаваць. Тады да жанчыны прымянілі фізічную сілу, на абарону маці стаў 35-гадовы сын Сяргей, які ў той час знаходзіўся дома.
Мужчыне прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Адбываў тэрмін у ПК № 14.
У дзень вызвалення быў зноў арыштаваны паводле ч. 1 арт. 411 КК РБ (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) і змешчаны ў турму ў Жодзіна. Суд пачаўся 20 чэрвеня 2024 г. Справу разглядала Зінкевіч Людміла, якая прызнала палітвязня вінаватым паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі) і прызначыла яму яшчэ адзін год зняволення.
15 кастрычніка 2024 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу Сяргея ў Мінскім абласным судзе. Старшыня судовай калегіі Уладзімір Арэшка.
Адбывае тэрмін у ПК № 8.
Палітвязня Сяргея Дзяцука асудзілі да яшчэ аднаго года зняволення па новай крымінальнай справе
Хацеў абараніць маці. У Гомелі вынесены прысуд Сяргею Дзяцуку